Сцяг Мадагаскара
Сцяг Рэспублікі Мадагаскар | |
---|---|
Зацверджаны | 21 кастрычніка 1958 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Мадагаскара (з 1958 — Аўтаномная Малагасійская Рэспубліка, з 1960 — Малагасійская Рэспубліка, з 1975 — Дэмакратычная Рэспубліка Мадагаскар, з 1992 — Рэспубліка Мадагаскар) быў прыняты 21 кастрычніка 1958 падчас падрыхтоўкі да рэферэндуму аб статусе краіны адносна Францыі, за два гады да здабыцця незалежнасці.
Колеры сцяга сімвалізуюць гісторыю Мадагаскара, імкненне да незалежнасці і традыцыйныя класы грамадства.
Чырвоны і белы былі колерамі Каралеўства Мерына (мерына — найбуйнейшая этнічная група ў складзе малагасійскага народа), якое было заваявана Францыяй у 1896 годзе. Гэтыя колеры выкарыстоўваліся на сцягу апошняга манарха каралеўства, каралевы Ранавалоны III. Яны могуць указваць на этнічныя карані малагасійцаў ў Паўднёва-Усходняй Азіі, паколькі выкарыстаныя на сцягу Інданезіі.
Зялёны быў колерам племя ховаў — выдатнага класа сялянскіх абшчыннікаў, які сыграў важную ролю ў антыфранцузскай агітацыі і ў нацыянальна-вызваленчым руху.